23 рыбакі лічацца прапаўшымі без вестак пасля тайфуну, які накрыў поўнач Філіпінаў. На горы, гарады і раўніны абрынуліся праліўныя дажджы. Лініі электраперадачы ў многіх месцах пашкоджаныя. На гэты момант тайфун Утор лічыцца наймацнейшым ва ўсім свеце за гэты год. Ён утварыўся ў горнай мясцовасці правінцыі Аўрора. Хуткасць устойлівага ветру - 175 кіламетраў за гадзіну, парывы дасягалі 210 км/ч. Людзі сыходзяць у сховішчы, у шматлікіх гарадах, у тым ліку ў сталіцы Маніле, адмянілі заняткі ў школах і шэраг унутраных рэйсаў.














