22 пасажыры аўтобуса згарэлі жывымі ў Індыі

5 июня 2017

19 атрымалі раненні. Трагедыя адбылася ўначы недалёка ад горада Барэлі. Паводле папярэдніх звестак, транспартны сродак выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з грузавіком, пасля чаго дызельны бак аўтобуса ўзарваўся. Полымя імгненна ахапіла салон, амаль не пакідаючы шанцаў на выратаванне людзям, якія спалі. Пажарнікі аператыўна прыбылі на месца здарэння, аднак хутка зладзіцца з агнём не атрымалася праз вялікую інтэнсіўнасць узгарання. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.