22-гадовы брытанец спыніў вірус-вымагальнік

16 мая 2017

Стала вядома імя чалавека, які спыніў вірус-вымагальнік, што ахапіў камп'ютарныя сістэмы 150 краін свету. Гэта брытанец Маркус Хатчыс. Ён працуе ў Лос-Анджэлесе ў кампаніі, якая захоўвае кібербяспеку. 22-гадовы мужчына сказаў, што не лічыць сябе героем пасля зробленай працы. Змагацца з вірусамі яго прызначэнне. Раней СМІ паведамлялі пра яшчэ аднаго брытанца, які спыніў распаўсюджанне віруса WannaCry пры дапамозе дамена, які ён набыў за 10 долараў.