20 чалавек пацярпелі пры сутыкненні дзвюх конных павозак у Баварыі

26 декабря 2018

20 чалавек, у тым ліку дзеці, пацярпелі пры сутыкненні дзвюх конных павозак у Баварыі. Паведамляецца, што адзін з экіпажаў спыніўся перад чыгуначнымі пуцямі. Павозка, якая рухалася за ім, не паспела затармазіць, і адбылося сутыкненне. Акалічнасці інцыдэнту расследуе паліцыя.