200 дзяцей іракскага Масула могуць стаць жывым шчытом у баявых дзеяннях

28 марта 2017

Паводле інфармацыі Daily Mail, менавіта такую колькасць маленькіх заложнікаў выкрала тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава". Раней пра абуральны факт паведаміў іракскі наглядальны пункт за правамі чалавека. У той жа час прэм'ер-міністр Ірака сёння заявіў, што тэрарысты будуць знішчаныя менш як за тыдзень, таму што "Ісламская дзяржава" адыходзіць. Паводле звестак Генштаба Расіі, 800 баевікоў накіраваліся з Масула да сірыйскай мяжы.