Ва ўсім свеце стартавалі продажы вядомага маладога французскага віна Бажале нуво ўраджаю 2013 года. Самае галоўнае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло на радзіме напою ў горадзе Бажо. Чакаецца, што сёлета прададуць каля 200 000 гекталітраў гэтага віна. Традыцыйна праз розніцу ў часе першымі магчымасць купіць бутэлечку Бажале нуво атрымалі яго прыхільнікі ў Японіі. Краіна ўзыходзячага сонца лічыцца галоўным імпарцёрам гэтага гатунку віна.














