19 брацкіх магіл знайшлі іракскія ваенныя ў раёне горада Байджы

22 октября 2015

19 брацкіх магіл знайшлі іракскія ваенныя ў раёне вызваленага ад "Ісламскай дзяржавы" горада Байджы. Як паведамілі СМІ са спасылкамі на структуры бяспекі краіны, у іх пахаваны целы 365 баевікоў. Колькі яны там знаходзяцца - невядома. У кастрычніку з'явілася інфармацыя, што ісламісты ў Байджы перыядычна ўчыняюць пакаранне сваіх паплечнікаў за ўцёкі з поля бою. Зараз іракская армія працягвае наступленне на захопленыя тэрыторыі. Сёння "Ісламская дзяржава" - адна з галоўных пагроз сусветнай бяспекі. Баевікам гэтай групоўкі ўдалося за некалькі гадоў захапіць значныя тэрыторыі Ірака і Сірыі.