18 чалавек загінулі ў выніку падвойнага тэракта ў Самалі

24 февраля 2018

Сама меней 18 чалавек загінулі ў выніку падвойнага тэракта ў Самалі. Яшчэ 20 атрымалі раненні. Атакі адбыліся напярэдадні ў Магадыша, у раёне прэзідэнцкага палаца. Першы выбух прагрымеў ля кантрольна-прапускнога пункта ля рэзідэнцыі лідара Самалі. Другую бомбу прывялі ў дзеянне перад гасцініцай непадалёк. Паводле звестак мясцовых праваахоўнікаў, у выніку спецаперацыі былі ліквідаваныя 5 баевікоў. Адказнасць за надзвычайнае здарэнне ўзяла на сябе ісламісцкая групоўка "Аш-Шабаб".