182 мільёнаў долараў выдаткуюць на ПРА на поўначы Польшчы

26 февраля 2016

Мінабароны ЗША падпісала першы кантракт на суму звыш 182 мільёнаў долараў у рамках праекта будаўніцтва ПРА на поўначы Польшчы. Стварэнне найважнейшых элементаў, уключаючы радар і пускавую ўстаноўку, на былым ваенным аэрадроме ў Рэдзікава павінны завяршыць да красавіка 18-га года. Зараз інжынерны корпус арміі ЗША рыхтуе асобны тэндэр на будаўніцтва інфраструктуры, дзе размесцяцца каля 300 марскіх пяхотнікаў ВМФ ЗША і цывільных спецыялістаў, якія будуць абслугоўваць сістэму. Пагадненне аб размяшчэнні на тэрыторыі Польшчы ракет-перахопнікаў, якія ўваходзяць у амерыканскую сістэму ПРА, было падпісана ў 2008-ым годзе.