Але Грант Экард паўстане перад судом як паўналетні. Падчас вобыску ў яго спальні паліцыя знайшла тайнік, дзе захоўваліся самаробныя выбуховыя прыстасаванні. Там жа і падрабязныя планы тэракта. Паводле слоў пракурора, Экард рыхтаваў масавае забойства, уражаны падзеямі 1999 года ў Каларада, калі двое падлеткаў учынілі страляніну ў школе. Тады загінулі 12 дзяцей і настаўнік.














