16-ы Міжнародны аўтасалон адкрыўся сёння ў Шанхаі

20 апреля 2015

У адзін з найважнейшых фінансавых і культурных цэнтраў Кітая з'ехаліся сотні аўтааматараў і прадстаўнікоў СМІ. Выстава праходзіць раз на два гады, чаргуючыся з Пекінскім маторшоу, і з кожным адкрыццём набывае новы размах. Гэтым разам публіцы пакажуць не толькі навінкі мясцовага значэння, але і мадэлі, якія выйдуць далёка за межы КНР. У спісе прэм'ер - абноўленыя седан Lexus ES і хэтчбэк Кia Rio, Volkswagen С Coupe GTE і Dongfeng Number 1, а таксама многія іншыя аўтамабілі. Убачыць на ўласныя вочы раскошныя мадэлі аўтапрама можна будзе да 29 красавіка.