16 тысяч японцаў засталіся без працы з-за пандэміі COVID-19

3 июня 2020
З-за пандэміі без працы засталіся больш за 16 тысяч жыхароў Японіі. Аб гэтым піша агенцтва "Кіода". Паводле апошніх звестак, агульны лік тых, хто заразіўся каранавірусам, у Краіне ўзыходзячага сонца перавышае 17 тысяч чалавек. Памерлі звыш 900.

Эканамічныя наступствы каранціну

Прэзідэнт Бразіліі  Жаір Балсанару перакананы ў тым, што эканамічныя наступствы каранцінных мер будуць больш значнымі, чым страты ад каранавіруса. У свеце з-за пандэміі без працы засталіся ўжо мільярд 600 чалавек. Аб гэтым у канцы мая паведаміў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.