150 чалавек шпіталяваныя ў Брытаніі праз воблака хімікатаў

28 августа 2017

Усяго на пляжы ў Істбарне пацярпелі больш за 230 чалавек. Відавочцы паведамляюць, што адчулі пах хлору, а затым у людзей з'явілася рэзь у вачах, пяршэнне ў горле і ваніты. Аварыйныя службы правялі эвакуацыю адпачывальнікаў. Зараз улады не рэкамендуюць набліжацца да месца надзвычайнага здарэння. Ідзе расследаванне інцыдэнту.