13 чалавек на гэтую гадзіну ў спісе ахвяраў паводкі ў Тбілісі

15 июня 2015

Яшчэ каля двух дзясяткаў жыхароў прапалі без вестак. Улады Грузіі робяць усё магчымае для нармалізацыі становішча. У ноч на нядзелю Тбілісі накрыў лівень з градам. Пашкодзіла дарогі, будынкі. Сур'ёзна пацярпеў тбіліскі заапарк, загінулі сотні жывёлін. Выратавальная аперацыя ў горадзе працягваецца. У Грузіі сёння дзень жалобы. Каб не ствараць транспартных праблем, гэты панядзелак стаў выхадным. На працу выйшлі толькі структуры, задзейнічаныя ў ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі і ўсяму грузінскаму народу, родным і блізкім загінуўшых падчас паводкі.