130 чалавек пацярпелі ў выніку беспарадкаў у Кіеве

1 сентября 2015

Сямёра ў цяжкім стане, адзін загінуў. Паводле звестак МУС, у ачапленне ля Вярхоўнай рады прадстаўнік нацыяналістычнай партыі "Свабода" кінуў гранату. Ён затрыманы. Усяго ў аддзяленні паліцыі дастаўленыя больш за 30 чалавек. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка запатрабаваў пакараць усіх, хто мае дачыненне да беспарадкаў. Нагадаем, сутыкненні каля Вярхоўнай рады пачаліся праз галасаванне па зменах у канстытуцыю.