12-ы прэзідэнт Італіі ўступіў на пасаду

3 февраля 2015

Цырымонія інаўгурацыі прайшла літаральна пару гадзін таму. Прысягу прынёс новаабраны Серджа Матарэла. Яму 73 гады. У канцы студзеня Матарэла быў абраны на пасаду прэзідэнта большасцю парламентарыяў. Раней ён быў міністрам абароны, грамадскай адукацыі, а таксама членам Канстытуцыйнага суда. Цяперашні прэм'ер Італіі - Матэа Рэнцы называе яго "паважаным чалавекам, які змагаўся з несправядлівасцю, супраць мафіі". Адзначым, у прэзідэнта Італіі - шырокія палітычныя паўнамоцтвы. Ён можа прызначаць датэрміновыя выбары, прэм'ер-міністраў і распускаць парламент. Тэрмін яго паўнамоцтваў - 7 гадоў.