12 экстрэмістаў затрыманы ў Венгрыі

16 ноября 2016

12 экстрэмістаў затрыманы ў Венгрыі падчас маштабных антытэрарыстычных рэйдаў па ўсёй краіне. Іх падазраюць у сувязях з Нацыянальным фронтам. Паводле звестак паліцыі, у выніку аперацыі былі выяўлены склады зброі і ўзрыўчаткі ў самім Будапешце і яшчэ сямі рэгіёнах. У кастрычніку лідара ультраправых узялі пад варту. Яго падазраюць у забойстве паліцэйскага ў выніку перастрэлкі. Венгерскі нацыянальны фронт - незарэгістраваная ваенізаваная арганізацыя, якая актыўна вярбуе ў свае рады моладзь.