12 чалавек пацярпелі ў выніку моцнага выбуху ў пяціпавярховым жылым доме ў Вене

27 июня 2019

Сам будынак часткова абваліўся. Жыхароў эвакуіравалі. У дамах побач ад выбуховай хвалі вылецелі шыбы. На месца здарэння прыбылі паліцыя, ратавальнікі, кінолагі і дактары. Паводле папярэдняй версіі, прычынай выбуху магла быць уцечка газу з састарэлага абсталявання.