11 чалавек загінулі пры пажары ў Томскай вобласці Расіі

21 января 2020
У Томскай вобласці Расіі 11 чалавек загінулі пры пажары ў аднапавярховым драўляным будынку. Плошча ўзгарання склала 208 квадратных метраў. Полымя ліквідавана. Загінуўшыя былі грамадзянамі Узбекістана. Выратавацца атрымалася толькі дваім. Агонь тушылі 19  чалавек і шэсць адзінак тэхнікі.