114 дзяржаў падтрымалі абмежаванне на выкарыстанне вета ў ААН

23 сентября 2017

Пра гэта распавяла СМІ міністр замежных спраў Ліхтэнштэйна. Паводле яе слоў, водгук на ініцыятыву быў "выключным". Нагадаем, упершыню з прапановай абмежавання права вета пастаянным членам Савета Бяспекі ААН выступіла ў 2013 годзе Францыя. Расія і ЗША супраць гэтай ініцыятывы. Зараз правам вета ў Савеце Бяспекі ААН валодаюць Расійская Федэрацыя, Вялікабрытанія, ЗША, Кітай і Францыя.