10 краін ЕС выступілі за інтэнсіўнае развіццё ядзернай энергетыкі

11 октября 2021

10 краін Еўрасаюза - за інтэнсіўнае развіццё ядзернай энергетыкі ў сувязі з рэкордным ростам цэн на газ. Сярод іх Францыя, Румынія, Чэхія, Фінляндыя, Славакія, Харватыя, Славенія, Балгарыя, Польшча і Венгрыя. Прадстаўнікі гэтых краін выказалі ўпэўненасць, што ядзерная энергетыка абароніць еўрапейскіх спажыўцоў ад валацільнасці цэн на энергію. Пра гэта піша французская газета Le Figaro. У публікацыі адзначылі, што напружанасць з пастаўкамі энерганосьбітаў будзе станавіцца ў далейшым усё больш частай з'явай для еўрапейскіх краін.