10 гадоў таму быў забіты Муамар Кадафі - яго гібель ператварыла Лівію ў руіны

21 октября 2021
10 гадоў таму быў закатаваны натоўпам ісламістаў лівійскі лідар Муамар Кадафі. Яго гібель стала вынікам шматтыднёвай крывавай інтэрвенцыі, якая ператварыла ў руіны адну з самых паспяховых краін Афрыканскага кантынента. 

Пасля гібелі Кадафі Лівія ператварылася ў ахопленую грамадзянскай вайной палітычна раздробненую тэрыторыю: тут квітнее гандаль людзьмі; адсюль, рызыкуючы патануць, грамадзяне сотнямі тысяч уцякаюць у Еўропу. Валютныя ўклады Лівіі былі арыштаваныя банкамі Еўропы і Амерыкі яшчэ пры жыцці Кадафі, а на гэты час большая частка сродкаў бясследна знікла. Аперацыя супраць Лівіі стала яркім узорам вяртання дзяржаў першага свету да традыцыйных метадаў каланіялізму і палітыкі кананерак.