100 тысяч сірыйскіх бежанцаў паспрабуюць прарвацца ў Германію

24 сентября 2022
Сірыйскія бежанцы, якія сабраліся ў Турцыі, пачалі  свой "вялікі паход" у Германію. Сёння да вечара чакаецца, што яны  распачнуць спробу штурмаваць турэцка-грэчаскую мяжу.

Зараз іх больш як 40 тысяч, але спробу трапіць у Еўрасаюз  распачнуць, згодна з прагнозамі арганізатараў паходу, 100 тысяч чалавек (з асноўнай групай злучацца мігранты з іншых лагераў).

Пакуль немагчыма прадказаць развіццё падзей. У дні мінулага "Вялікага паходу" ЕС, і ў прыватнасці Германія, не перашкаджалі руху калон. Зараз улады Старога Свету да мігрантаў настроены менш добразычліва, але і сілу да іх пакуль прымяняць не плануюць.