Авіякампаніі прыпыняюць палёты ў Іран

8 января 2020
Папярэдняя прычына крушэння ўкраінскага боінга ў Іране - парушэнне работы  рухавіка. Версія тэракту выключаецца. На борце знаходзіліся 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа, Усе яны загінулі. Гэта грамадзяне сямі  краін, уключаючы іранцаў і ўкраінцаў. Самалёт Boeing 737,  які ажыццяўляў  рэйсавы палёт з Тэгерана ў Кіеў, пацярпеў крушэнне  раніцай адразу пасля вылету. Для ўдзелу ў расследаванні ў Іран збіраецца вялікая група прадстаўнікоў розных ведамстваў Украіны. 

Расшыфроўку чорных скрынь лайнера  таксама правядуць у Іране. Амерыканская карпарацыя Boeing у сваю чаргу  выказала гатоўнасць  аказаць неабходнае садзейнічанне ў сувязі з катастрофай у Іране самалёта сваёй вытворчасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  накіраваў спачуванні Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, Прэзідэнту Ірана  Хасану Роўхані і генерал-губернатару Канады  Жулі Пеет  у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку падзення Boeing 737. 

Глыбокія спачуванні і словы падтрымкі Кіраўнік дзяржавы  таксама 

адрасаваў родным і блізкім усіх загінуўшых.