Зоркі біятлона да старту гатовыя! "Гонку легенд" прымаюць Раўбічы

18 сентября 2016

Некалькі гадзін застаецца да старту другой у гісторыі "Гонкі легенд" біятлона, якую прымуць ізноў Раўбічы. Многія зоркі біятлона спецыяльна прыляцелі ў Беларусь для ўдзелу.

У іх ліку Сандрын Баі, Ліў Грэтэ Шэльбрэйд, Рыка Грос, Халвар Ханевольд і іншыя. На трасе мы ўбачым і вядомых беларускіх біятланістаў - Алену Зубрылаву і Сяргея Новікава.

У 10 гадзін пачнецца аўтограф-сесія з удзелам легенд біятлона, а ў 12 на старт выйдуць прадстаўнікі СМІ у рамках змяшанай эстафеты. Нагадаем, што каманду Агенцтва тэленавін на "Гонцы легенд" прадставяць вядучая "Зоны Ікс" Віялета Сакаловіч і вядучы "Дня спорту" Аляксандр Ярмаш.

Дабрацца да Раўбіч будзе не складана. Ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" (з прыпынкам на вуліцы Карбышава) будуць курсаваць спецыяльныя аўтобусныя маршруты. Зоркі біятлона выйдуць на трасу ў 13:45, гэта будуць жаночы і мужчынскі масстарты. Завершыцца свята біятлона змяшанай эстафетай.