"Зубры" ў 19:30 сустрэнуцца з фінскім "Ёкерытам"

5 марта 2015

Хутка пачнецца вырашальны матч мінскага "Дынама" ў першым раўндзе плэй-оф Кубка Гагарына. "Зубры" ў 19:30 сустрэнуцца ў гасцях з фінскім "Ёкерытам", які пасля чатырох гульняў вядзе ў серыі з лікам 3:1. Прамая трансляцыя  на "Беларусь 5". Адзначым, што капітан мінскага "Дынама" Аляксей Калюжны не паляцеў на матч з "Ёкерытам" з-за траўмы.