"Зубры" сёння прымуць "Віцязь" .Прамая трансляцыя сустрэчы ў 19:30

10 декабря 2018

Трэці матч дамашняй серыі для мінскага "Дынама" ў КХЛ. "Зубры" сёння прымуць   "Віцязь", які працягвае трымацца ў зоне плэй-оф. Сапернікі сустракаліся другога снежня ў Расіі, і тады беларускі клуб быў мацнейшы ў серыі булітаў 4:3. Ці атрымаецца перамагчы сёння? Прамая трансляцыя сустрэчы на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:30.