"Зубры" прымуць "Сочы". Трансляцыя гульні ў 16:55 на "Беларусь 5"

17 февраля 2019

Мінскае "Дынама" развітаецца са сваімі балельшчыкамі да наступнага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі. Сёння на лёдзе "Мінск-Арэны" адбудзецца апошні хатні матч рэгулярнага чэмпіянату, у якім "зубры" прымуць "Сочы". Нагадаем, беларускі клуб задоўга да завяршэння рэгуляркі пазбавіўся матэматычных шанцаў на выхад у плэй-оф. Трансляцыя гульні ў 16:55 на "Беларусь 5".