Зубры не могуць утрымаць легіянераў

3 мая 2013
Абаронца Яне Ніскала пакідае мінскае Дынама, паведамляе афіцыйны сайт клуба. Гульцу паступіла больш прывабная прапанова з іншага клуба. Раней паведамлялася, што мінскі клуб афіцыйна пакінулі Ерэ Каралахці, Лібар Піўко, Кім Хіршавіц, Тэему Лайнэ.
Кваліфікацыйныя прапановы зроблены Сяргею Дразду, Паўлу Чарнавоку і Ларсу Хаўгену. Нагадаем, у наступным сезоне ў Дынама будзе максімум сем легіянераў.