Залаты аўторак беларускай зборнай

16 июня 2015

Сёння на Еўрапейскіх гульнях у Баку нашы спартсмены заваявалі тры медалі:  два залатыя і бронзавы. Віталь Бубновіч перамог у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 м. Чэмпіёнкамі ў заездзе байдарак-двоек на дыстанцыі 200 метраў сталі Марына Літвінчук і Маргарыта Махнева. Раней  Павел Мядзведзеў, Раман Петрушэнка, Алег Юрэня і Віталь Бялько заваявалі бронзу на дыстанцыі тысяча метраў у байдарцы-чацвёрцы.

Вячэрняя праграма ўжо дакладна дадасць беларускім спартсменам узнагарод. Як мінімум серабро заваявала Васіліса Марзалюк у вольнай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў. За бронзавыя медалі сёння будуць змагацца яшчэ тры беларускі: Анастасія Гучок, Марыя Мамашук і Надзея Шушко.