Выдатны падарунак да свята паднёс Максім Недасекаў. Беларускі лёгкаатлет выйграў золата ў скачках у вышыню з сусветным рэкордам. Нагадаем, у сектары заставаліся двое - Недасекаў і італьянец Тамберы. З першай спробы наш спартсмен узяў 2 метры 33 сантыметры. Сапернік не адставаў. Дзве спробы на 2 сантыметры вышэй не выдаліся. Затое поспех усміхнуўся Тамберы. Недасекаў прыняў рашэнне рызыкаваць і перанёс адзіную спробу, якая засталася, на 2 метры 37 сантыметраў. Фантастычная перамога Максіма Недасекава на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ўжо сапраўды ў гісторыі беларускага спорту.
Рызыка апраўдалася. Вышыня заваяваная. І гэта новы асабісты і нацыянальны рэкорд, а таксама лепшы вынік сезона ў свеце. Нешта супрацьпаставіць такой вытрымцы, канцэнтрацыі і падрыхтоўцы Максіма Недасекава астатнія ўдзельнікі не змаглі. Золата на такім важным турніры на старце года - гучная заяўка на алімпійскі поспех.













