Залаты падарунак усім беларусам. Аляксандра Раманоўская - чэмпіёнка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы

7 февраля 2019

Беларускія фрыстайлісты сёння былі ў топе навінавых стужак сусветных інфармагенцтваў. Сенсацыю ў амерыканскім Дыр-Вэлі паднесла Аляксандра Раманоўская.

Напал эмоцый падчас скачка беларускі быў настолькі моцны, што нервы не вытрымалі спачатку ў трэнера Аляксандры Мікалая Казекі, а затым і ў каментатараў спаборніцтва.

23,3 дзесятыя бала - розніца паміж першым і другім месцам. Аляксандра Раманоўская - чэмпіёнка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы! І адразу пасля скачка - кранальны момант: перамогу яна прысвяціла свайму бацьку.

Аляксандру Раманоўскую з бліскучай перамогай павіншаваў Прэзідэнт: "Ты настойліва і ўпарта ішла да гэтага выніку, а фінальны скачок у амерыканскім Дыр-Вэлі не пакінуў ніякіх сумненняў: ты - лепшая! Гэтая перамога чарговы раз пацвярджае, што ў Беларусі створаная школа лыжнай акрабатыкі сусветнага ўзроўню, якая ўжо не адно дзесяцігоддзе забяспечвае падрыхтоўку таленавітай моладзі. Шчыра жадаю табе, усёй камандзе і трэнерскаму складу моцнага здароўя і новых дасягненняў!", - гаворыцца ў віншаванні.

Для 22-гадовай беларускі гэтая перамога - галоўнае дасягненне ў дарослай кар'еры. Раней Аляксандра Раманоўская двойчы станавілася лепшай у свеце сярод юніёраў. А год таму на Алімпіядзе заняла 14 месца. Сёння ж наша Аляксандра абышла расіянку Любоў Нікіціну і срэбнага прызёра Алімпіяды ў Сочы. Сваімі першымі эмоцыямі Аляксандра Раманоўская і Мікалай Казека падзяліліся з гледачамі Агенцтва тэленавін.

Аляксандра Раманоўская, чэмпіёнка свету па фрыстайле-2019 у лыжнай акрабатыцы: "Дзякуй вялізны ўсім балельшчыкам, усім, хто нас падтрымліваў, хто хваляваўся. Мы змаглі, мы гэта зрабілі".

Мікалай Казека, галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле: "Вядома, эмоцыі зараз перапаўняюць. Вельмі рады за Сашу, наогул, каманда наша тут спрацавала нармальна. Усе імкнуліся, ва ўсіх быў вельмі баявы настрой, але заўтра яшчэ камандныя спаборніцтвы. Будзем настройваюцца на заўтрашні дзень. Так што, дзякуй усім балельшчыкам, мы вельмі рады, дзякуй. Саша малайчына"

Мы віншуем Аляксандру Раманоўскую і Мікалая Казеку з перамогай. Гэтай ноччу на планетарным форуме ў Дыр-Вэлі пройдуць камандныя спаборніцтвы.