Золата ў дваябор'і выйграў Яўген Ціханцоў на чэмпіянаце свету па цяжкай атлетыцы

25 сентября 2019

Трыумфальныя навіны прыйшлі сёння з Патаі, дзе праходзіць чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. Беларус Яўген Ціханцоў, які выступае ў вагавой катэгорыі да 102 кілаграмаў, з вынікам 398 кілаграмаў выйграў золата ў дваябор'і. Больш за тое, наш 19-гадовы штангіст стаў уладальнікам дзвюх малых сярэбраных узнагарод. Другім Ціханцоў узяў у рыўку і практыкаванні штуршок. 
Поспех нашага спартсмена не выпадковы. У красавіку гэтага года Яўген выйграў золата чэмпіянату Еўропы, праўда, у Батумі Ціханцоў выступаў у іншай вагавой катэгорыі - да 96 кілаграмаў. 
Для зборнай Беларусі гэта золата - першая ўзнагарода ў дваябор'і на гэтым планетарным форуме. Усяго  ў скарбонцы зборнай на дадзены момант 4 медалі. Раней малое серабро ў рыўку заваяваў Аляксандр Бярсанаў.