Золата у Кацярыны Карстэн

2 июня 2014
З перамогай вяртаецца на радзіму двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн. На чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі яна разам з Юліяй Бічык, Кацярынай Шлюпскай і Таццянай Кухтай атрымала золата ў заездзе чацвёрак парных на 2 тысячы метраў. Дысцыпліна з'яўляецца алімпійскай. Апошні раз на Гульнях медаль у акадэмічным веславанні ў Беларусі была ў 2008 годзе ў Пекіне. Тады Карстэн узяла бронзу.

У фінальным заездзе беларуская каманда на 74 сотыя секунды апярэдзіла экіпаж з Германіі. Менавіта немкі летась выйгралі чэмпіянат свету.