Золата ў Дар'і Домрачавай

4 января 2014

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава стала пераможцай спрынтарскай гонкі на 4 этапе Кубка свету ў нямецкім Аберхофе.


Дыстанцыю працягласцю 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі лідар беларускай зборнай прайшла за 23 хвіліны 06,7 секунды, дапусціўшы толькі адзін промах на стрэльбішчы. Другое месца заняла прадстаўніца Фінляндыі Кайса Мякярайнен, трэцяй фінішавала ўкраінка Алена Підгрушная