Золата і два срэбры ў скарбонцы беларусаў на чэмпіянаце Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ

25 июня 2016

І пачнем выпуск з прыемнай спартыўнай навіны. Надзея Макарчанка і Алёна Наздрова - чэмпіёнкі Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ. Беларускія канаісткі паказалі лепшы вынік у фінальным заездзе на 500 метраў. 2 хвіліны 2,627 секунды. Браты Багдановічы - Андрэй і Аляксандр - бяруць срэбра на дыстанцыі ў тысячу метраў сярод каноэ-двоек у мужчын. Таксама за крок ад золата спынілася наша жаночая байдарка-чацвёрка ў складзе Маргарыты Махневай, Вольгі Худэнкі, Надзеі Ляпешкі і Марыны Ліцвінчук.