"Залатая шайба" ў Гомелі

12 декабря 2019
На галоўнай лядовай арэне Гомельскага рэгіёна прайшлі абласныя спаборніцтвы па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі. На лёд выйшлі дзіцячыя і падлеткавыя каманды з раёнаў, дзе ёсць спартыўныя базы па хакеі. У дывізіёне А пуцёўку ў фінал аспрэчвалі хакеісты-пачаткоўцы са Жлобіна і дзве каманды з Гомеля. Для іх гэты праект - шанец заявіць аб сабе і трапіць у спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы па хакеі. Таксама пераможцы абласных спаборніцтваў атрымаюць права прадстаўляць свае рэгіёны на рэспубліканскім этапе: ён пройдзе з 2 па 8 студзеня.

Гісторыя спаборніцтваў налічвае больш як паўстагоддзя. Першы турнір адбыўся ў 1964 годзе. Затым яго правядзенне прыпынілася, і спартыўную традыцыю адрадзілі па ініцыятыве Прэзідэнта. Цяперашняя "Залатая шайба" пройдзе 22-і раз.