Фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі стартаваў у Горках Магілёўскай вобласці. З пачаткам турніру ўсіх удзельнікаў павіншаваў Аляксандр Лукашэнка. Сёння на арэне сустрэнуцца каманды малодшай узроставай групы з усіх куткоў краіны. А таксама звычайныя дваровыя каманды. Турнір адноўлены ў Беларусі 18 гадоў назад. Хоць калісьці быў вядомы на ўвесь Савецкі Саюз. "Залатая шайба" стала адпраўным пунктам будучых перамог такіх хакеістаў, як Уладзіслаў Трацьяк, Вячаслаў Фяцісаў. Упершыню спаборніцтвы будуць праходзіць у двух дывізіёнах.
За Горкамі эстафету прымуць Пружаны. У Брэсцкай вобласці сустрэнуцца каманды старэйшай узроставай групы. "Залатая шайба" - гэта па-ранейшаму не проста спаборніцтвы, але яшчэ і рэальны шанец заявіць пра сябе юным хакеістам і працягнуць кар'еру ў прафесійным спорце.













