Залатая ўзнагарода летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Хрысціны Стараселец

20 августа 2014
Спаборніцтвы прымае кітайскі Нанкін. У іх удзельнічаюць спартсмены не старэйшыя за 18 гадоў. Залатую ўзнагароду прымерыць Хрысціна Стараселец. Брастаўчанцы не было роўных у акадэмічным веславанні на кіламетровай дыстанцыі.
Адзначым, на першай палове трасы беларуска прайгравала сваёй саперніцы, грэчаскай спартсменцы, больш як дзве секунды. Заключныя метры дыстанцыі Стараселец адпрацавала значна лепш. Дарэчы, Хрысціна - стыпендыятка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.