"Ведай нашых". Цяжкая атлетыка

26 июля 2016

Сёння мы вам распавядзем пра цяжкую атлетыку. Дарэчы, у гэтым відзе ў Бразіліі будуць выступаць 8 беларускіх спартсменаў. Пра тое, што нашы цяжкаатлеты ўсё ж паедуць на Алімпіяду, стала вядома ў апошні момант. Такім чынам, сёння ў праекце "Ведай нашых" - пра тое, як падняць над галавой вагу як мінімум у два разы большую за ўласную. Тое, што вы яшчэ не ведалі, - зараз.