Галоўны трэнер мадрыдскага "Рэала" аб’явіў, што пакідае іспанскі суперклуб. "Гэтая каманда павінна працягваць выйграваць, для гэтага ёй патрэбныя змяненні", - Зінедын Зідан так растлумачыў сваё рашэнне на сённяшняй прэс-канферэнцыі.
У мінулую суботу "Рэал" трэці раз запар выйграў Лігу чэмпіёнаў. Усяго за два з паловай гады пры Зідане мадрыдцы заваявалі 9 трафеяў.













