Зімовыя гонкі на лыжнай трасе ў Вяснянцы арганізавала мінская мэрыя

3 февраля 2018

Рэпарцёры, фатографы, тэлеаператары вядучых рэспубліканскіх СМІ сёння спаборнічалі ў лыжнай эстафеце. Зімовыя гонкі на лыжнай трасе ў Вяснянцы арганізавала мінская мэрыя. На старт выйшлі восем каманд, у кожнай па 3 удзельнікі. Задача журналіста - максімальна хутка праехаць свой адрэзак даўжынёй адзін кіламетр і перадаць эстафету калегам. На лыжы ўсталі таксама карэспандэнты і вядучыя АТН. У складзе каманды - Ян Пашкевіч, Надзея Сербіненка і Дар'я Бігун.

Алена Мохар, прэс-сакратар Мінгарвыканкама:

"Гэтае свята арганізоўвалася менавіта для нефармальных зносін. Дзякуй вялікі, што згадзіліся прыняць удзел у эстафеце. Думаю, што свята будзе сапраўды вельмі добрым".

Уваход на лыжную трасу ў Вяснянцы бясплатны. Падыходзіць яна як для аматараў, так і для прафесіяналаў. На старце працуе пункт пракату - адна гадзіна карыстання лыжным інвентаром каштуе 5 рублёў.