Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" згуляе сёння супраць албанскага "Кукесі"

2 июля 2015

Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" у першым кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі Еўропы згуляе сёння супраць албанскага "Кукесі". Гасцявы паядынак аўтазаводцаў пройдзе ў Тыране. Сустрэча стартуе ў 19 гадзін па беларускім часе і будзе паказаная ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5". Таксама за выхад у другі раўнд пазмагаецца салігорскі "Шахцёр". У саперніках - "Гленаван" з Паўночнай Ірландыі.