Жыхары вёсак ля Белавежскай пушчы гулялі ў хакей яшчэ ў 17 стагоддзі

26 апреля 2017

Аб гэтым сведчаць сапраўдныя экспанаты. Два драўляныя канькі, якім больш як сто гадоў, захоўваюцца ў музеі народнага побыту і рамёстваў у нацыянальным парку. Рарытэтныя экспанаты належалі розным гаспадарам і былі знойдзеныя чатыры гады таму падчас этнаграфічнай экспедыцыі. Клюшкі нашы продкі рабілі з ядлоўцу, шайбу - з цвёрдых парод дрэва. Адзін канёк быў перададзены Федэрацыі хакея Беларусі.

Вольга Уладзімірава, вядучы спецыяліст Федэрацыі хакея Беларусі: "Беларусь сумесна з Латвіяй падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. І вось гэты экзэмпяр, канёк, які сведчыць аб тым, што ўжо ў 17 стагоддзі ў Беларусі не проста каталіся на каньках, але і гулялі ў хакей, мы пакажам усяму свету".

Убачыць продка сучасных канькоў змогуць удзельнікі кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея, які 19 мая пройдзе ў Кёльне. Тады і стане вядома месца правядзення турніру 2021 года.