Жараб'ёўка валейбольнай Лігі чэмпіёнаў прайшла ў Рыме

10 июня 2016

Мінскі "Будаўнік" - фінскі "Цікерыт" - такая афіша другога раўнда кваліфікацыі валейбольнай Лігі чэмпіёнаў, дэбютнага для прадстаўнікоў Беларусі. Жараб'ёўка самага прэстыжнага клубнага турніру прайшла ў Рыме. Матчы запланаваныя на 2 і 6 лістапада. Першая гульня пройдзе ў Мінску.

У жаночым турніры "Мінчанка" ў другім раўндзе кваліфікацыі сустрэнецца з камандай "Хямеенліна" таксама з Фінляндыі.