Жараб'ёўка матча кубка Дэвіса Беларусь - Партугалія пройдзе сёння ў 12:30

12 сентября 2019

Да старту матча першай групы еўра-афрыканскай зоны кубка Дэвіса, у якім зборная Беларусі прыме каманду Партугаліі,  застаўся яшчэ дзень. Спартсмены ўжо паспелі выпрабаваць корты Палаца тэніса, а сёння ў 12:30 пройдзе жараб'ёўка. Сам матч традыцыйна расцягнецца на два дні. У пятніцу - дзве адзіночныя сустрэчы, пачатак першай у 13:00. У суботу - яшчэ дзве адзіночкі і парны паядынак. Дарэчы, сёлета арганізатары падрыхтавалі сюрпрыз. Паралельна матчу ўпершыню пройдзе фестываль тэніса, дзе любы ахвотнік зможа бясплатна трапіць на занятак да Уладзіміра Валчкова, і нават выйграць абанемент на навучанне ў адной са сталічных школ.