Жараб'ёўка Еўракубкаў

10 августа 2020
Брэсцкае "Дынама" свой першы паядынак у Лізе чэмпіёнаў правядзе  дома 18 жніўня.  Гульня пачнецца ў 21:00 і пройдзе без гледачоў. Пераможца пары "Дынама" - "Астана" ў другім раўндзе кваліфікацыі згуляе з лепшай камандай з дуэта: "Конах Куэй" (Уэльс) - "Сараева" (Боснія і Герцагавіна). "Шахцёр" у першым раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы дома згуляе з малдаўскім "Сфынтул-Георгэ", а мінскае "Дынама" таксама на сваім полі з "Пястам".