Жараб'ёўка чэмпіянату Беларусі - 2021

22 февраля 2021

Мінскае "Дынама" прыме бронзавага прызёра мінулага чэмпіянату Беларусі па футболе - жодзінскі "Тарпеда-БелАЗ". Гэта адна з самых яркіх афіш стартавага тура першынства. Жараб'ёўка прайшла сёння ў сталічным Доме футбола. Дзеючы чэмпіён, "Шахцёр", рыхтуецца да сустрэчы з "Мінскам" у Салігорску. БАТЭ ў Барысаве згуляе са "Слуцкам". Прайсці працэдуру ліцэнзавання трэба будзе 16-ці клубам. "Гарадзею" сярод іх замяніла "Смаргонь". Нагадаем, новы чэмпіянат стартуе 12 сакавіка, першы тур прадоўжыцца да 14 чысла. А яшчэ ранней, 2-га, на мінскім стадыёне па вуліцы Маякоўскага "Шахцёр" і БАТЭ разгуляюць Суперкубак, а 6 і 7 сакавіка пройдуць першыя матчы 1/4-й фіналу Кубка краіны.