Жаночай спрынтарскай гонкай працягнецца чэмпіянат свету па біятлоне ў Эстэрсундзе

8 марта 2019

Жаночай спрынтарскай гонкай на 7 з паловай кіламетраў сёння працягнецца чэмпіянат свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе. За беларускую каманду першай на лыжню пойдзе Ганна Сола, у яе 3-і стартавы нумар, таксама ў складзе нашай зборнай Алена Кручынкіна і алімпійскія чэмпіёнкі Пхёнчхана Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава. Заўтра ў падобнай дысцыпліне будуць спаборнічаць мужчыны. Такім чынам, прамая трансляцыя другой гонкі планетарнага форуму пачнецца ў 18:05 на тэлеканале "Беларусь 5".