Жаночай спрынтарскай гонкай на 7,5 кіламетраў стартуе трэці этап Кубка свету па біятлоне

18 декабря 2014

Жаночай спрынтарскай гонкай на сем з паловай кіламетраў сёння стартуе трэці этап Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы. Першай з беларусак у гонку ўступіць лідар нашай каманды - Дар'я Домрачава. У яе 19 стартавы нумар. У Надзеі Скардзіна - 28. Таксама спрынт пабягуць Надзея Пісарава, Анастасія Дубарэзава, Ірына Крыўко. Прамую трансляцыю з Славеніі глядзіце ў 16:20 на "Беларусь 2".